28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уолес: Расея ваюе ў стылі Першай сусветнай

3
Уолес: Расея ваюе ў стылі Першай сусветнай
Бэн Уолес

Таму нясе такія страты.

Кіраўнік Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес заявіў, што дзяржава-агрэсар РФ выкарыстоўвае тактыку ў стылі Першай сусветнай вайны, таму нясе цяжкія страты на фронце.

Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=https://www.theguardian.com/world/live/2023/feb/02/russia-ukraine-war-live-kyiv-warns-of-russian-mobilisation-on-eastern-border-kramatorsk-apartment-block-attack-kills-three?page=with:block-63dbe9c78f08ba2ef0b6fc96#block-63dbe9c78f08ba2ef0b6fc96>The Guardian.

Каментуючы перадачу Украіне танкаў, Уолес сказаў: «Не існуе чароўнай палачкі, якая магла б дапамагчы Кіеву ў яго барацьбе з Масквой».

Міністр зноў не стаў выключаць магчымасць адпраўкі самалётаў, але сказаў, што знішчальнікі - гэта не тое, што цяпер трэба Украіне. На ягоную думку, УСУ ў гэты момант маюць патрэбу ва ўмацаванні наземных войскаў.

"Што трэба ўкраінцам, дык гэта магчымасць фармаваць вайсковыя часціны на зямлі, каб выкарыстоўваць манэўр для адкідвання расейскіх сіл", - сказаў ён.

Уолес дадаў, што такім чынам украінскія сілы могуць супрацьстаяць «атакам чалавечай хвалі», якія выкарыстоўвае расейскае войска ва Украіне.

"Яны звяртаюцца да атак на ўзроўні Першай сусветнай вайны з адпаведнымі стратамі", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках