У Расеі прыпынілі выдачу біяметрычных замежных пашпартоў
4- 2.02.2023, 17:16
- 7,044
![У Расеі прыпынілі выдачу біяметрычных замежных пашпартоў](https://i.c97.org/ai/534752/aux-head-1675347386-20230202_biametryczny_paszpart_rf_360.jpeg)
Прыпыненне адбылося на фоне чутак аб новай хвалі мабілізацыі і закрыцці межаў.
Расейскі партал «Дзяржпаслугі» з 2 лютага прыпыніў прыём заяў на выпуск біяметрычных замежных пашпартоў, якія выдаюцца на 10 гадоў.
У службе растлумачылі гэта «павышаным попытам на замежныя пашпарты ў РФ і, такім чынам, на мікрасхемы для іх».
У дзяржкампаніі дадалі, што пасля заканчэння пераналадкі «рытмічнасць вытворчасці замежных пашпартоў будзе адноўленая цягам месяца».
Адзначым, што прыпыненне адбываецца на фоне чутак аб новай хвалі мабілізацыі і закрыцці межаў у РФ.
Як пісаў сайт Charter97.org, кіраўнік украінскай выведкі Украіны Кірыл Буданаў рабіў заяву, што ў Расеі рыхтуюцца закрыць межы для выезду расейцам ва ўзросце да 55 гадоў з тэрыторыі Расеі і Беларусі.