27 красавiка 2024, Субота, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія добраахвотнікі паказалі, як ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

9
Беларускія добраахвотнікі паказалі, як ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

Сёння - 185 гадоў беларускаму нацыянальнаму герою.

2 лютага 1838 года нарадзіўся беларускі нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. Беларускія добраахвотнікі, чый полк носіць імя кіраўніка вызваленчага паўстання, ушанавалі ягоную памяць.

«Мінулі тыя часы, калі мужыцкая рука здольная толькі для сахі! 185 год Кастусю Каліноўскаму! Герою Беларусі! 160 гадоў таму ён напісаў, што мы - беларусы. Мы не палякі і не расейцы. Мы не толькі для касы. Не толькі для смутку. Не толькі для гора...

Мы ведаем навукі. У нас ёсць імкненне да дэмакратыі. У нас ёсць наша мова. Наша культура. У нас ёсць нашая нацыя. Мы - Беларусы. Мы – айцішнікі. Мы - пісьменнікі. Мы – нобэлеўскія лаўрэаты. Мы - мастакі. Мы - спевакі. Мы - алімпійскія чэмпіёны. Мы - воіны...

Мы ўжо дасягнулі таго, аб чым Кастусь Каліноўскі мог толькі марыць. І мы даможамся таго, пра што марым цяпер. Мы даможамся свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі! Мы даможамся шчаслівай Беларусі! Полк твайго імя віншуе цябе! - Паведамляе прэс-служба палка Кастуся Каліноўскага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках