28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наш кулямётчык ледзь з глузду не з’ехаў, пакуль страляў па іх»

27
«Наш кулямётчык ледзь з глузду не з’ехаў, пакуль страляў па іх»
Фота: CNN

Украінскі вайсковец распавёў пра баі з «вагнераўцамі» пад Бахмутам.

Пад Бахмутам на Данеччыне, які месяцамі спрабуюць захапіць акупанты, Сілам абароны Украіны даводзіцца мець справу з «вагнераўцамі». Камандаванне ПВК сцягнула туды нямала жывой сілы і кідае на штурмы наймітаў, завербаваных у расейскіх турмах.

Менавіта з гэтых навабранцаў, якія мала што ведаюць аб ваеннай тактыцы і дрэнна экіпіраваны, і складаюцца першыя хвалі нападаў. Пра гэта CNN распавёў украінскі вайсковец на імя Андрэй. Паводле ягоных слоў, «вагнераўцаў» перад штурмамі, магчыма, абколваюць наркотыкамі.

Пра гэта сведчаць паводзіны расейскіх наймітаў, якія спрабуюць атакаваць пазіцыі УСУ, ідучы па трупах сваіх калег. Баі з ПВК «Вагнер» абаронцу нагадалі сцэны з фільмаў пра зомбі.

«Наш кулямётчык ледзь не звар'яцеў, бо страляў па іх. Ён сказаў: я ведаю, што я ў яго стрэліў, але ён не падае. А потым праз некаторы час, калі ён, магчыма, сцякае крывёй, ён проста падае», -- кажа Андрэй.

Ён распавёў пра бой з «вагнераўцамі», які доўжыўся блізу 10 гадзін. Перастрэлка ўвесь гэты час не спынялася ні на хвіліну. Аўтаматы АК-47 нашых абаронцаў так награваліся ад стрэлаў, што іх увесь час даводзілася мяняць.

«З нашага боку было блізу 20 вайскоўцаў. А з іх боку, скажам, 200», - дадаў вайсковец.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках