26 красавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае ад Францыі радары СПА GM 200

1
Украіна атрымае ад Францыі радары СПА GM 200

Падпісаны мемарандум.

Францыя прафінансуе куплю радараў СПА GM 200 для ўкраінскіх вайскоўцаў. Адпаведны мемарандум быў падпісаны ў сераду, 1 лютага 2023 года.

Пра гэта паведамляе ў a target="_blank" href=https://twitter.com/oleksiireznikov/status/1620826341112430595>Twitter міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Рэзнікаў расказаў, што разам са сваім французскім калегам Сэбасцьянам Лекарню падпісалі мемарандум аб пастаўках радараў СПА GM 200.

«Гэтае абсталяванне дапаможа нам заўважыць варожыя беспілотнікі і ракеты, у тым ліку балістычныя. Наша неба будзе абароненае ад смяротных нападаў Расеі», - напісаў Рэзнікаў.

Гэтыя радары адпавядаюць самым строгім патрабаванням дзейнасці. Яны могуць асочваць непрыяцельскія аб'екты як на малых, так і на вялікіх вышынях. Яны могуць каардынаваць дзейнасць зенітных комплексаў ад вельмі малой да сярэдняй далёкасці - 250 кіламэтраў у рэжыме назірання і 100 кіламэтраў у рэжыме бою.

Іх асаблівасцю з'яўляецца тое, што яны могуць папярэджваць аб рэактыўным, артылерыйскім і мінамётным агні. Радары могуць папярэджваць і аб надводных цэлях, асочваць караблі і малыя плывучыя сродкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках