У Іўеўскім раёне проста ў дарозе загарэўся мікробус
- 1.02.2023, 20:45
- 2,724

Аўтамабіль выгарэў поўнасцю.
У Іўеўскім раёне адразу падчас руху загарэўся мікрааўтобус. Абышлося без пацярпелых, паведамляе ДАІ Гарадзенскай вобласці.
Інцыдэнт здарыўся а 8 раніцы 1 лютага 2023 года.
За стырном мікрааўтобуса маркі Opel, які ехаў з Валожына ў кірунку Гародні, знаходзіўся 46-гадовы кіроўца. Падчас руху машына загарэлася, але абышлося без пацярпелых.
Мяркуючы з апублікаваных фота, аўтамабіль выгарэў цалкам. Што прычынілася да ўзгарання, разбіраюцца спецыялісты.
