Жыхара Светлагорска пакаралі двума гадамі калоніі за «абразу» Лукашэнкі
10- 1.02.2023, 18:19
- 5,180

Прысуд вынес суддзя Антон Дудуль.
У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 23 студзеня асудзілі Анатоля Цяпцікава паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса («Абраза» Лукашэнкі). Суддзя Антон Дудуль прызначыў Анатолю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Анатоля затрымалі 25 кастрычніка 2022 года. Знаходзячыся ў дзяжурным пакоі міліцыі чыгуначнага вакзала ў Бабруйску, ён некалькі разоў «выказаў абразы на адрас Лукашэнкі».
Анатолю 59 гадоў, ён жыхар Светлагорска.