27 красавiка 2024, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы замест уладаў РФ запрасілі Хадаркоўскага і Каспарава

10
На Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы замест уладаў РФ запрасілі Хадаркоўскага і Каспарава
ГАРЫ КАСПАРАЎ І МІХАІЛ ХАДАРКОЎСКІ

Летась Крэмль сам адмовіўся ўдзельнічаць у мерапрыемстве.

Арганізатары Мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі ў бяспецы сёлета адмовіліся запрашаць прадстаўнікоў урада Расеі.

Аб гэтым піша Deutsche Welle са спасылкай на інтэрв'ю старшыні канферэнцыі Крыстафа Хойсгена нямецкай радыёстанцыі MDR Aktuell.

«Выказванні, якія мы штодня чуем з Крамля, не дазваляюць рэзюмаваць, што Расея хаця б на ёту адступіць ад таго, што Пуцін абвясціў мэтай вайны, а менавіта, разбурэнне Украіны», - растлумачыў Хойсген.

З ягоных слоў, замест чыноўнікаў ад Расеі запрошаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі, прынамсі, Гары Каспараў і Міхаіл Хадаркоўскі.

У 2022 годзе Расея ўпершыню адмовілася ўдзельнічаць у Мюнхенскай канферэнцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках