У Іўеўскім раёне проста на хаду загарэўся мікрааўтобус
5- 1.02.2023, 16:45
- 4,338

За стырном знаходзіўся 46-гадовы кіроўца.
У Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласці непасрэдна падчас руху загарэўся мікрааўтобус. Як паведамілі ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся блізу 8 раніцы 1 лютага 2023 года.
За стырном мікрааўтобуса маркі Opel, які ехаў з Валожына ў кірунку Гародні, знаходзіўся 46-гадовы кіроўца. У нейкі момант аўтамабіль загарэўся, аднак кіроўца не пацярпеў.
Цяпер спецыялісты разбіраюцца ў тым, што менавіта спрычынілася да ўзгарання.

