Лукашысты па суботах хочуць паказваць школьнікам савецкае кіно і фільмы пра вайну
47- 1.02.2023, 16:20
- 9,988

Нават тыя, дзе ёсць абмежаванні па ўзросце.
У адміністрацыі Лукашэнкі "заклапаціліся" недахопам гістарычных фільмаў, якія можна было б паказваць вучням школ. Яны прапануюцца па суботах дэманстраваць дзецям савецкае кіно і сучасныя фільмы пра вайну - у тым ліку тыя, чый паказ абмежаваны для непаўналетніх.
З такой ініцыятывай нібыта выступілі самі педагогі, заявіў БелТА кіраўнік адміністрацыі дыктатара Ігар Сяргеенка.