Ва Украіне ліквідавалі «атамана» з Валгаградскай вобласці РФ
17- 1.02.2023, 14:52
- 10,700

Акупанта з яго групай накрыла артылерыя УСУ.
45-гадовы атаман хутара Каменнага Данілаўскага раёна Валгаградскай вобласці Аляксандр Бачароў быў ліквідаваны 19 студзеня. Разам з групай, калі яны вярталіся з задання, іх накрыла артылерыя,паведаміў OSINT-экспэрт і расследавальнік Іраклій Камахідзэ.
«Пахаванне блазна адбылося 30 студзеня. З аповедзе казацкага таварыства станіцы Астроўскай Віктара Півунова: «Калі ўсё пачалося 24 лютага, Саша спачатку маўчаў-маўчаў, а потым (у лістападзе) кажа - Бацька, я пайду добраахвотнікам. А ў яго шасцёра дзетак. Я яму кажу: «Ты разумееш, што там можна галаву скласці? На што ён мне адказаў: «Трэба ж камусьці ісці», - адзначыў расследавальнік.