У Мелітопалі каля расейскай базы пачаўся маштабны пажар
3- 1.02.2023, 12:58
- 6,770

Мэр акупаванага горада заявіў, што «рашысты заснулі з недакуркам».
У акупаваным Мелітопалі каля базы расейскіх акупантаў пачаўся пажар. Аб гэтым заявіў мэр горада Іван Фёдараў.
«Сёння з раніцы жыхары часова акупаванага Мелітопаля назіралі маштабны пажар. Густы дым валіў у ніжняй частцы горада за цэнтральным рынкам у раёне захопленага акупантамі завода «Рэфма», дзе яны размясцілі сваю вайсковую базу», - напісаў Фёдараў.
Мэр Мелітопаля піша, што выбухаў зафіксавана не было, «таму, напэўна, рашысты заснулі з недакуркам і загарэліся».
Як пісаў сайт Charter97.org, у акупаваным Марыюпалі прагрымела сем магутных выбухаў.