Лукашысты хочуць забраць жыллё ў сям'і Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага
8- 1.02.2023, 12:52
- 13,400

Арышт таксама накладзены на кватэру праваабаронцы Валянціна Стэфановіча.
Праўладная беларуская газета паведаміла, што найбліжэйшым часам у Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і ягонай жонкі суд можа канфіскаваць кватэры.
«Найбліжэйшым часам Бяляцкі можа пазбавіцца практычна ўсяго, нажытага непасільнай працай у Беларусі», — заявілі ў выданні.
Там сцвярджаюць са спасылкай на словы дзяржаўнага абвінаваўцы, што гаворка ідзе аб кватэрах-офісах «Вясны» (у Менску па праспекце Незалежнасці 78А і вуліцы Мяржынскага, 8-26), якія знаходзяцца пад арыштам, а таксама кватэры, якая аформленая на жонку Бяляцкага.
Акрамя таго, пад арыштам знаходзяцца нежылое памяшканне на вуліцы Чырвоная, якую называлі «Тэрыторыя правоў» і кватэра, якая належыць жонцы праваабаронцы Валянціна Стэфановіча.
Раней сайт Charter97.org пісаў аб падрабязнасцях суда над нобэлеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і праваабаронцамі «Вясны».