Расейскага журналіста Аляксандра Няўзорава завочна прысудзілі да васьмі гадоў калоніі
12- 1.02.2023, 11:41
- 6,504

Яго абвінавацілі ў хлусні.
Басманны суд Масквы ў сераду завочна прысудзіў да 8 гадоў пазбаўлення волі расейскага журналіста Аляксандра Няўзорава, прызнаўшы яго вінаватым у «распаўсюджванні дэзінфармацыі аб расійскім войску», піша ТАСС з залы суда.
Прысуд вынесла суддзя Яўгенія Нікалаева. Акрамя таго, журналісту забаронена адміністраваць інтэрнэт-рэсурсы на працягу чатырох гадоў пасля адбыцця тэрміну пакарання.
Прадстаўнік абароны Няўзорава абскарджвае прысуд суда.
«Будзем абскарджваць прысуд, бо ў справе Няўзорава няма складу злачынства», - сказала адвакат Надзея Федасеева. «Няўзораў - таленавіты журналіст, гісторык, ажыццяўляў дзейнасць, згодна з законам аб СМІ, за межы ён не выходзіў», - адзначыла адвакатка.
Сам Няўзораў зараз знаходзіцца за мяжой.