Пад Вуглядарам УСУ разбілі часткі «элітнай» брыгады марскіх пяхотнікаў РФ
- 1.02.2023, 11:27
- 6,028

Вялікія страты і дрэннае надвор'е падарвалі баяздольнасць расейцаў у гэтым раёне.
Нягледзячы на лакалізаваныя наступальныя дзеянні акупантаў на захадзе Данецкай вобласці, расейскім сілам не ўдалося ўстанавіць кантроль над пазіцыямі ў Вуглядары.
Са звестак украінскіх вайскоўцаў, вялікія страты і дрэннае надвор'е стрымліваюць баяздольнасць расейцаў у гэтым раёне, гаворыцца ў паведамленні амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).
«Украінскі вайсковец паведаміў, што за першыя дні аднаўлення расейскага штурму пад Вуглядарам украінскія войскі ліквідавалі самыя дасведчаныя расейскія фармаванні, а 155-я АМБр Ціхаакіянскага флоту панесла вялікія страты», - гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што расейскія сілы назапасілі вялікую колькасць сіл у гэтым раёне і, магчыма, будуць працягваць лакалізаваны наступ, каб захапіць Вуглядар.
Пры гэтым 30 студзеня расейскія крыніцы апублікавалі кадры, на якіх нібыта бачна, як элементы 155-й брыгады марской пяхоты ўваходзяць у Вуглядар, а адна расейская крыніца сцвярджае, што на 30 студзеня ў самым населеным пункце працягваюцца баі. 31 студзеня расейскі ваенкар заявіў, што ўкраінскія сілы перакінулі вялікую колькасць асабовага складу ў раён Вуглядара, дадалі ў ISW.