Расейцы паплаціліся за «хітры манеўр» каля Бахмута
1- 1.02.2023, 11:13
- 7,248

Украінскія памежнікі ліквідавалі падраздзяленне войскаў РФ.
Украінскія памежнікі ліквідавалі восем расейскіх захопнікаў паблізу Бахмута ў Данецкай вобласці.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
«Ніводзін з васьмі акупантаў жывым на полі бою не застаўся», - сказана ў паведамленні. Расейцы паспрабавалі акружыць і ўзяць штурмам апорны пункт памежнікаў паблізу Бахмута і паплаціліся за гэта.
«Манеўры варожых сіл заўважылі аператары БПЛА і скарэктавалі на іх мінамёт. А байцы на апорным пункце адкрылі па захопніках агонь са стралковай зброі і гранатамётаў. Варожая група была ліквідаваная ў поўным складзе!» - гаворыцца ў паведамленні.