Беларусам зноў трэба плаціць за перасячэнне мяжы
- 1.02.2023, 10:51
- 5,294

Кошт вырас.
Збор за перасячэнне мяжы на аўтамабілі вяртаецца. Ён уводзіцца на тэрыторыі Гарадзенскай, Берасцейскай і Віцебскай абласцей з 1 лютага, гэта значыць з сённяшняга дня. Кошт пытання - адна базавая адзінка (37 беларускіх рублёў).
Сума не залежыць ад колькасці пасажыраў.
Збор ужо ўводзілі ў розныя месяцы ў 2021 годзе, а ў канцы снежня 2022-га скончылася дзеянне адпаведных пастаноў. Цяпер працягнулі на даўжэйшы тэрмін - з 1 лютага 2023 года па 1 студзеня 2025 года, піша оnliner.
Аплату трэба правесці да перасячэння або пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Дакумент, які пацвярджае выплату, неабходна падаць у папяровым або электронным выглядзе. У ім павінны быць указаны: прозвішча плацельшчыка (або назва арганізацыі), сума і дата аплаты, дзяржнумар МС, прызначэнне плацяжу. Кантралююць аплату памежнікі і мытнікі.
Ад выплаты збору вызваляюцца МС, на якіх ідуць:
– асобы, якія выязджаюць пасля пахавання ў РБ сямейнікаў і блізкіх сваякоў, пры наяўнасці дакументаў;
- замежнікі, якія выязджаюць пасля знаходжання на санаторна-курортным лячэнні ў РБ, пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў;
- замежнікі, якія ідуць з дакументамі, якія пацвярджаюць ступень цяжкасці і выяўленасці цяжкасцяў фізічнай актыўнасці 75-100%;
– замежнікі, якія выязджаюць з РБ пры дэпартацыі (высылцы);
- замежнікі, якія прыбылі на запрашэнні дзяржорганаў для ўдзелу ў мерапрыемствах на тэрыторыі краіны;
- беларусы, якія накіроўваюцца за межы краіны для атрымання меддапамогі, пры наяўнасці пастановы камісіі.