Пасля магутнага ўдару УСУ расейцы ўцяклі з выспаў пад Херсонам
- 1.02.2023, 10:35
- 6,394

«Жэст добрай волі» зафіксавалі здымкі са спадарожніка.
Украінскія байцы накрылі агнём некалькі варожых ДРГ у плаўнях Дняпра пад Херсонам. Зарыва ад пажару і сляды «жэсту добрай волі» расейцаў у бок акупаванай Голай Прыстані зафіксавалі здымкі з космасу.
Адпаведныя спадарожнікавыя выявы, датаваныя 30 студзеня, апублікаваў у Твітэры швайцарскі спецыяліст у кібербяспецы, OSINT-расследавальнік Цім Эрхарт.
It looks like something happened near #Kherson today. There is a visible fire at 46.5947 32.5949 and two boats speeding away towards #HolaPrystan at 49.5817 32.5973. Perhaps some Russians were struck while visiting one of the islands? @GeoConfirmed pic.twitter.com/0DPZ0G7zC7
— Tim Ehrhart (@ArtisanalAPT) January 31, 2023
«Відаць, сёння пад Херсонам нешта адбылося. На каардынатах 46.5947, 32.5949 бачны пажар, а на адцінку 49.5817, 32.5973 два катары імчацца ў кірунку Голай Прыстані. Магчыма, некаторыя падраздзяленні расейцаў атрымалі паразу пры наведванні адной з выспаў?» - мяркуе даследчык.
У каментары да яго паведамлення прадстаўнікі OSINT-супольнасці адзначаюць, што магчымы «жэст добрай волі» здзейснілі прынамсі тры расейскія лодкі - на здымку можна разгледзець сляды, пакінутыя яшчэ адным суднам.
The AFU landed on the left bank of the Dnieper River on three boats at about 9 am on January 31, 2023, and secured a foothold in the nearest houses.
— 301 Military (@301military) January 31, 2023
Russian rocket and barrel artillery is working on the AFU positions.
У той жа час, гэта не азначае поўнай дэакупацыі херсонскіх астравоў - яны застаюцца «шэрай зонай».