Войска ЗША атрымала першыя высокадакладныя ракеты PrSM
13- 9.12.2023, 23:25
- 12,736
Яны павінны замяніць ATACMS.
У амерыканскія наземныя войскі паступіла першая партыя высокадакладных аператыўна-тактычных ракет PrSM Precision Strike Missile. Аб гэтым паведаміла войска ЗША ў пятніцу, 8 снежня, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Пастаўка ракет Precision Strike Missile Increment 1 Early Operational Capability адбываецца пасля паспяховых вытворчых кваліфікацыйных выпрабаванняў у лістападзе на ракетным палігоне Уайт Сэндс у штаце Нью-Мексіка.
PrSM – гэта вайсковая зброя новага пакалення для вядзення высокадакладнага агню на вялікіх адлегласцях. Ракеты запускаюцца з высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэм M142 і рэактыўных сістэм залпавага агню M270A2 і здольныя нейтралізаваць цэлі на адлегласці больш за 400 кіламетраў.
«Высокадакладная ўдарная ракета дасць камандаванню Аб'яднаных сіл, здольнасць у любы час і ў любое надвор'е, супрацьдзейнічаць здольнасці праціўніка праводзіць баявыя манеўры і аперацыі супрацьпаветранай абароны», – сказаў Дуг Буш, памочнік міністра войска ЗША ў пытаннях закупак, лагістыкі і тэхналогій.
- Хуткая распрацоўка і перадача гэтых сродкаў зʼяўляецца яркім прыкладам актыўнага выкарыстання войскам новых паўнамоцтваў Кангрэса ў закупках, якія дазваляюць нам значна хутчэй перадаваць салдатам палепшанае абсталяванне, – дадаў ён.
У перспектыве PrSM павінны замяніць ракеты ATACMS з далёкасцю 300 км, якія знаходзяцца на ўзбраенні войска ЗША зараз.
У пачатку лістапада група высокапастаўленых рэспубліканцаў у Кангрэсе ЗША заклікала прэзідэнта Джо Байдэна накіраваць ва Украіну ракеты большай далёкасці.