Раскрыты важныя факты наконт забойства здрадніка Украіны Ківы
4- 9.12.2023, 18:08
- 17,524
Туды, дзе ліквідавалі збеглага ўкраінскага экс-нардэпа, няпроста патрапіць.
Былы ўкраінскі нардэп-здраднік Ілля Ківа на днях быў забіты ў Падмаскоўі на тэрыторыі гатэля «Веліч Country Club», і ўжо сталі вядомыя новыя дэталі наконт злачынства.
Тэрыторыя гатэля агароджаная высокім зялёным «глухім» плотам, у якім няма дзірак, паведаміў Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ», спасылаючыся на звесткі сваёй крыніцы.
«…За плот тры шляхі: цэнтральны ўваход і дзве брамкі. Адна запасная – найбольш прыдатная для праходу, іншая для смеццявоза, малазручная для таго, каб патрапіць на тэрыторыю. Па ўсім перыметры, у тым ліку і над брамамі, – камеры», – гаворыцца на канале.
У паведамленні зазначаецца, што лес, у які здраднік хадзіў запісваць відэаролікі, знаходзіцца за плотам, і забойства адбылося на агароджанай тэрыторыі, на якую не так і проста патрапіць.
«…Ахоўнікі патрулююць тэрыторыю на роварах, на тэрыторыі дзяжураць паліцыянты», – падкрэсліваецца ў паведамленні.
Нагадаем, што экс-нардэп, які хітра ўцёк з Украіны незадоўга да поўнамаштабнага ўварвання расейцаў і прысуджаны ва Украіне завочна да 14 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, знішчаны 6 снежня ў вёсцы Супонева Маскоўскай вобласці ў паркавай зоне гатэля «Веліч Country Club».