У Мастах гамяльчук абрабаваў пенсіянера з Літвы, а потым хітра схаваўся
3- 9.12.2023, 18:03
- 6,684
Гісторыя пачалася на чыгуначным вакзале.
Гісторыя пачалася на чыгуначным вакзале ў Мастах: там невядомы мужчына напаў на пенсіянера з Літвы і выхапіў у яго з рук кашалёк. Здабычай рабаўніка сталі 250 рублёў і 40 еўраў.
Інцыдэнт патрапіў на камеры відэаназірання, і ўсім нарадам міліцыі, у тым ліку суседніх РАУС, паведамілі прыкметы нападніка – пачаліся пошукі.
Зламысніку амаль удалося пазбегнуць пакарання: ён сеў на цягнік і схаваўся ў адным з вагонаў у нішы для багажу. Але даехаць атрымалася толькі да Ліды – там рабаўніка-«зайца» знялі з цягніка мясцовыя патрульныя.
Падазраванага – гэта аказаўся 41-гадовы жыхар Гомеля – перадалі мастоўскім міліцыянерам для далейшага разбору. Выкрадзеныя грошы былі пры ім, яны былі канфіскаваны і вернутыя ўладальніку.