Стала вядома, у якую афрыканскую краіну прыляцеў Лукашэнка
23- 9.12.2023, 17:42
- 25,394
Гэтая інфармацыя старанна хавалася.
Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Афрыку пачаўся з Экватарыяльнай Гвінеі. Яго самалёт 9 снежня прызямліўся ў сталіцы краіны Малаба, паведамляе БелТА.
У аэрапорце беларускага дыктатара сустрэў віцэ-прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Нгема Абіянг Манге.
Нагадаем, прэс-служба Лукашэнкі 9 снежня паведаміла аб ягоным афіцыйным візіце ў «шэраг краін Афрыканскага кантынента». Якія яшчэ краіны ён плануе наведаць, акрамя Экватарыяльнай Гвінеі, – не пазначана.