У акупіраванай Макееўцы палае нафтабаза
2- 9.12.2023, 16:53
- 6,734
Мясцовыя жыхары паведамляюць пра вялізны пажар.
Удзень 9 снежня акупаваную Макееўку, што на паўночным усходзе ад Данецка, ускалыхнуў наймагутнейшы выбух. Мясцовыя жыхары пачалі пісаць пра «прылёт» пасля 15:00 паводле беларускага часу, паведамляе dialog.ua.
Што адбылося, на гэты момант дакладна невядома. Мяркуючы па кадрах, на месцы меркаванага «прылёту» ўзнік вельмі моцны пажар з чорным дымам. Ёсць версія аб тым, што пад ударам мог апынуцца склад з гаручым акупацыйнага войска РФ або нафтабаза.
Расейцы інфармацыю не каментуюць. Не адрэагаваў на здарэнне і ўкраінскі бок.
Адзначым, што Макееўка знаходзіцца менш як за 20 км ад лініі фронту. Нафтабаза, якая сёння патрапіла пад меркаваны ўдар, магчыма, выкарыстоўвалася расейскімі вайскоўцамі для наступу на Аўдзееўку.