Юродзівыя
21- АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ
- 9.12.2023, 16:05
- 18,096
У Расеі адбываецца нешта феерычнае.
Расейскі народ рыхтуецца аднагалосна прызнаць сваім «царом і богам» вар'ята і злачынцу ў міжнародным вышуку, тэрарыста, які забіў сотні тысяч людзей.
У Пуціна ўстойлівы імідж хлуса, злодзея і шаленца, заўзяты на рабаванні суседзяў і знішчэнні ўласнага народа.
Але!
Чым нахабней і балючай крамлёўскі людаед хвошча свой народзец па мардасах – тым любейшым становіцца.
Чым больш выпівае ў яго крыві – тым большае выклікае захапленне.
Ідыёты на відэа кемяць, што заўтра дыктатар забʼе і зжарэ і іх таксама. І іх дзяцей. І дзяцей іхніх дзяцей.
Усё ўжо сцямілі, што «смерць» і «Пуцін» – сінонімы. Але яны шчаслівыя.
Рэальнасцю Расеі стала глабальнае, усенароднае садамазу.
На жаль, гэта бясспрэчная відавочнасць, сумленная характарыстыка, як «характара», так і «культурнага кода» расейскіх.
Зразумела, што на відэа – юродзівыя.
Але менавіта юродзівыя заўсёды былі найярчэйшай часткай «спектру народнага». Уся іншая Расея – такія ж «атрады Пуціна», толькі цмяныя.
Так, «выбары» будуць фальшывымі і стануць яшчэ адным злачынствам крамлёўскага маньяка.
Але гэта не мае ніякага значэння.
Не важна, як менавіта «выбары» адбыліся.
Важна – прыняты іх «вынікі» народам, ці не.
А прыняты яны будуць, як заўсёды – пакорліва.
Аляксандр Няўзораў, t.me