Украінскія байцы знішчылі калону расейскіх грузавікоў у Херсонскай вобласці
1- 9.12.2023, 16:00
- 6,738
Тэхніку акупантаў атакавала зграя беспілотнікаў.
Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Украіны знішчылі вайсковыя грузавікі расейскіх захопнікаў у Херсонскай вобласці. Абаронцы Украіны задзейнічалі беспілотнікі.
Пра гэта паведаміў камандзір Нацыянальнай гвардыяй Украіны Аляксандр Піўненка ў Telegram.
На відэа – праца авіяразведчыкаў 11-й брыгады ім Нацыянальнай гвардыі Украіны М. Грушэўскага.
Піўненка падкрэсліў, што адным з важных кірункаў баявой працы ўкраінскіх абаронцаў на поўдні Украіны застаецца знішчэнне матэрыяльна-тэхнічных шляхоў, матэрыяльна-тэхнічных вузлоў і транспарту расейскіх войскаў.
На апублікаваных кадрах нацгвардзейцы з дапамогай беспілотнікаў знішчалі грузавікі расейскіх акупантаў на херсонскім накірунку.