Раскрытая асоба «таямнічай незнаёмкі», якая ведала ўсё пра перамяшчэнні Ківы
7- 9.12.2023, 15:22
- 13,860
Ці датычная яна да ліквідацыі здрадніка?
Загадкавая спадарожніца ліквідаванага ў РФ былога ўкраінскага нардэпа-ўцекача Іллі Ківы – гэта так званая «журналістка» Таццяна Поп, якая чатыры гады таму разбіла сям'ю экс-кіраўніка Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, яшчэ аднаго здрадніка Украіны, Віталя Захарчанкі.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ», спасылаючыся на звесткі крыніцы.
Захарчанка праз Поп развёўся з жонкай, а «журналістка» пераключылася на больш грашовага кандыдата – алігарха Сяргея Курчанку.
У Ківы і Поп быў бурны раман, яшчэ тады, калі той быў дарадцам кіраўніка МУС.
«Калі Ківа ўцёк у Маскву, то аднавіў цесныя зносіны з Таццянай. Пры гэтым яны стасункі старанна хавалі. Рэч у тым, што Таццяна Поп таксама аднавіла раман і з Захарчанкам. У Захарчанкі “грашовы мяшок” нашмат большы, чым у Ківы, і Поп яго страціць не хацела…» – адзначаюць аўтары канала.
Паводле словаў крыніцы, у РФ «журналістка» таксама спрабавала завабіць у «любоўныя сеткі» яшчэ некаторых здраднікаў украінскай дзяржавы, у тым ліку сына збеглага Віктара Януковіча Аляксандра.
Раней «ВЧК-ОГПУ» паведамляў, што пра перамяшчэнні ліквідаванага здрадніка Ківы ведалі ўсяго два чалавекі: ягоны ахоўнік і «нейкая Таццяна». Пры гэтым, як адзначаюць аўтары канала, «жанчына шыфравалася да апошняга».