У Варонежы таямніча расстралялі ваеннага лётчыка РФ з пазыўным Бес
13- 9.12.2023, 15:00
- 18,372
Акупант знаходзіцца ў цяжкім стане.
Таямнічае здарэнне адбылося ў расейскім горадзе Варонежы. Невядомыя расстралялі вайсковага лётчыка РФ з пазыўным «Бес». Акупант знаходзіцца ў цяжкім стане.
Пра гэта паведаміў 9 снежня вядомы расейскі Z-канал Fighterbomber, звязаны з ВКС РФ, паведамляе dialog.ua.
«Датычна расстрэлу лётчыка з пазыўным “Бес” у Варонежы, інфармацыі мала», – паведаміў ультраправы рэсурс РФ.
Ён запэўнівае, што «Бес» нібы закрываў сабой траіх дзяцей. Цяпер акупант у цяжкім стане ў лякарні.
Адзначым, што Варонеж знаходзіцца прыкладна за 200 км ад украінскіх межаў.