Трагічна загінуў трэнер каманды Беларусі ў фрыстайле Максім Гусцік
4- 9.12.2023, 14:30
- 17,968
Яму было 35 гадоў.
Сёння, 9 снежня, стала вядома, што памёр старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў фрыстайле Максім Гусцік, піша «Прессбол».
Спартоўцу было 35 гадоў.
Падрабязнасці смерці не паведамляюцца.
У 2008 годзе Максім дэбютаваў на этапе Кубка свету. Усяго на спаборніцтвах КМ лыжны акрабат дзевяць разоў паднімаўся на пастамент.
Найлепшым дасягненнем у кар'еры Гусціка была бронза на чэмпіянаце свету ў Аўстрыі ў 2015 годзе.
Фрыстайліст удзельнічаў і ў дзвюх Алімпійскіх гульнях: у 2018-м у індывідуальных скачках ён заняў 22-е месца, а праз чатыры гады быў 20-м.