«Проста ў пысу»: Дзёрзкі ўкраінскі марпех перахапіў у дрона здабычу ў выглядзе расейскай БМП
- 9.12.2023, 13:14
- 9,646
Вострасюжэтны момант бою ў раёне Крынак паказалі на відэа.
У сацсетках з'явілася відэа, як неверагодна дзёрзкі ўкраінскі баец перахапляе ў дрона-камікадзэ УСУ здабычу ў выглядзе расейскай БМП.
Адпаведнымі кадрамі падзяліўся ў сябе ў Telegram-канале камандзір падраздзялення аэравыведкі «Птушкі Мадзьяра» Роберт Броўдзі.
Паводле ягоных словаў, пакуль іх беспілотнік ляцеў да сваёй цэлі ў раёне вёскі Крынкі на левым беразе Херсонскай вобласці, аднекуль з'явіўся марпех, які спаліў варожую БМП разам з экіпажам.
Krynky
— PS01 (@PStyle0ne1) December 8, 2023
The entire forest and roads are already clogged with destroyed Russian equipment. pic.twitter.com/GMCLSCLcU4
«Неадкладна падымаем FPV, але не паспяваем. Цяпер убачыце чаму. Карацей, выходзіць слаўны ваяр-марпех з ПТУРам у руках супраць той “бэхі” і ган*ошыць яе проста ў пысу», – пракаментаваў Броўдзі, знішчэнне бронятэхнікі ворага.