12 лiстапада 2024, aўторак, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус патрапіў у сур'ёзную аварыю на нямецкім аўтабане

Беларус патрапіў у сур'ёзную аварыю на нямецкім аўтабане

Давялося задзейнічаць спецыяльны гелікаптэр і 40 ратавальнікаў.

На поўначы Нямеччыны, недалёка ад Брэмена, здарылася аварыя з трыма грузавікамі. Кіроўцам аднаго з іх быў 57-гадовы беларус. Давялося задзейнічаць спецыяльны гелікаптэр і 40 ратавальнікаў, паведамляе onliner.by.

Усё здарылася раніцай 8 снежня. Паводле звестак паліцыі, 37-гадовы мужчына з Чэхіі рэзнуўся на фуры ў грузавік, за стырном якога быў 27-гадовы француз.

Ад удару седлавы цягач француза аддзяліўся ад паўпрычэпа, яго адкінула на грузавік беларуса, які рухаўся па суседняй паласе.

Чэх і беларус атрымалі нязначныя траўмы, а француз – сур'ёзныя.

Меркавалася, што кіроўцы заблакаваныя ў кабінах, але яны змаглі выбрацца самастойна. Ім прапанавалі першую дапамогу і адвезлі ў суседнія лякарні.

Аварыя выклікала значныя цяжкасці ў руху, утварыўся затор даўжынёй блізу 8 кіламетраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках