21 снежня 2024, Субота, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадзец выправіў расейскага хакеіста ў накдаўн за падступны ўчынак на матчы КХЛ

3
Канадзец выправіў расейскага хакеіста ў накдаўн за падступны ўчынак на матчы КХЛ

Відэафакт.

Канадскі абаронца хакейнага клуба «Віцязь» з падмаскоўнай Балашыхі Джэрэмі Рой адзначыўся эфектным баксёрскім ударам у матчы Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) супраць ЦСКА. 26-гадовы нараджэнец Квебека выправіў у накдаўн расейскага нападника «армейцаў» Сяргея Плотнікава, паведамляе obozrevatel.com.

У канцы першай чвэрці пры ліку 2:0 на карысць ЦСКА расеец напаў на канадца, падступна стукнуўшы таго клюшкай, пасля чаго на лёдзе завязалася бойка. Рой здолеў скінуць шалом з апанента і данесці да яго твару некалькі якасных удараў.

Пасля таго як 16-ы нумар сталічнай каманды страціў раўнавагу і ўпаў, суддзі адразу спынілі імправізаваны баксёрскі паядынак. Паводле ягоных вынікаў Плотнікаў атрымаў 7 хвілінаў штрафу (5 за бойку і 2 за ўдар клюшкай), а Рой 5 хвілінаў за бойку.

«Віцязь» скарыстацца большасцю не здолеў, забіўшы свой першы і адзіны гол толькі на 30-й хвіліне. Матч закончыўся з лікам 4:1.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках