Азербайджан прызначыў новага амбасадара ў Беларусі
1- 9.12.2023, 12:00
- 6,716
![Азербайджан прызначыў новага амбасадара ў Беларусі](https://i.c97.org/p/articles/ai-176328-aux-head-azejbardzhan_flag_360.jpg)
Ім стаў чалавек з гучным прозвішчам.
Магерам Абыш аглу Аліеў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Азербайджана ў Беларусі.
Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэзідэнт краіны Ільхам Аліеў.
Азербайджанскі лідар вызваліў Магерама Аліева ад пасады памочніка прэзідэнта – загадчыка аддзела ў ваенных пытаннях адміністрацыі прэзідэнта Азербайджана. Ён выпраўлены ў адстаўку з сапраўднай ваеннай службы ва Узброеных Сілах з правам нашэння ваеннай формы адзення.
Магерам Аліеў змяніў на дыпламатычнай пасадзе Ульві Бахшаліева.