24 лютага 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі суд вынес пастанову датычна беларуса, якога абвінавачваюць у падрыве БАМа

3
Расейскі суд вынес пастанову датычна беларуса, якога абвінавачваюць у падрыве БАМа

Стала вядомае ягонае прозвішча.

Цэнтральны раённы суд Омска арыштаваў да 30 студзеня 2024 года грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева, які абвінавачваецца ў падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі (БАМ) у Бураціі, паведамляе карэспандэнт ТАСС з залы суда.

«Абраць Ерамееву Сяргею Віктаравічу <…> захад стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на тэрмін 1 месяц 23 сутак, гэта значыць да 30 студзеня 2024 года <…>. Утрымліваць Ерамеева ў СІЗА горада Омска», – сказаў суддзя Аляксей Палішчук.

Нагадаем, 29 лістапада ў Паўночнамуйскім тунэлі загарэўся вагон у складзе грузавога цягніка, які перавозіў паліва і каляровыя металы. На наступны дзень у тунэлі на абыходным пуці загарэўся яшчэ адзін цягнік. У Расеі назвалі тое, што адбылося, тэрактам. 7 снежня ФСБ паведаміла пра затрыманне падазраванага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках