Ізраіль паказаў тунэль у бункер ХАМАС, знойдзены проста ў школьным класе
- 9.12.2023, 10:48
- 10,796
Унікальныя кадры.
Баевікі тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС масава выкарыстоўваюць мірных жыхароў сектара Газы ў якасці жывога шчыта. Злачынцы размяшчаюць свае пазіцыі ў школах, лякарнях і мячэцях.
Больш за тое, тэрарысты запускаюць ракеты па Ізраілі проста з намётавага лагера эвакуяваных мірных жыхароў Газы.
Пра гэта ў сацсетцы Х паведаміў спікер Войска абароны Ізраіля Даніэль Хагары.
Паводле ягоных словаў, у раёне Шуджая ізраільскія вайскоўцы выявілі тунэль у мячэці. Акрамя таго, яшчэ адна хованка баевікоў ХАМАС выяўленая проста ў школьным класе – адтуль вядзе ўваход у тунэль, дзе размяшчаліся тэрарысты.
Напярэдадні вайскоўцы ЦАХАЛ выявілі пазіцыі палестынскіх тэрарыстаў на тэрыторыі ўніверсітэта «Аль-Азхар». Байцы 749-га рэзервовага інжынернага батальёна Войска абароны Ізраіля знішчылі будынкі, у тым ліку інфраструктуру тэрарыстаў, якія выкарыстоўваліся для ваеннай дзейнасці.
Таксама байцы ЦАХАЛ пацвердзілі, што 6 снежня тэрарысты ХАМАС выпусцілі 12 ракетаў па мірных жыхарах Ізраіля ў горадзе Беер-Шэва. Варта адзначыць, што ракеты былі запушчаныя з намётаў эвакуяваных мірных жыхароў Газы ў Рафаху.