27 лютага 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Ва Украіне рыхтуюць гучныя новаўвядзенні датычна мабілізацыі

125
СМІ: Ва Украіне рыхтуюць гучныя новаўвядзенні датычна мабілізацыі

Стала вядома, якія захады ўжывуць для павелічэння колькасці войска.

Да канца 2023 года ва Украіне павінны прыняць новы законапраект аб мабілізацыі, які будзе рэгуляваць пытанні ўручэння позваў, адтэрміноўкі ад службы, фінансавай матывацыі, захавання правоў ваеннаабавязаных, піша ВПС Украіна.

Якія новаўвядзенні прадугледжаныя ў праекце закона

Фінансавая матывацыя. Каб стымуляваць прыток добраахвотнікаў у войска, украінцаў хочуць стымуляваць фінансава. Калі чалавек добраахвотна падпісвае кантракт з УСУ, то банк адразу ж адкрывае картку, на якой будзе арыентавальна да 50 тысячаў грыўняў.

Прымусовая мабілізацыя. Прадстаўнікам ТЦК хочуць надаць новыя паўнамоцтвы.

Сярод іншага яны атрымаюць больш інструментаў для праверкі ваенна-ўліковых дакументаў грамадзянаў на вуліцах, дастаўкі іх у ваенкаматы, абвяшчэння ў вышук. Для гэтага яны ўжо не будуць мець патрэбы ва ўдзеле паліцыянтаў.

Грамадзяне будуць змушаныя мець пры сабе ваенна-ўліковыя дакументы і прад'яўляць іх на патрабаванне супрацоўніка ТЦК або ўпаўнаважанага чыноўніка гарадскіх уладаў.

Электронныя позвы. Новы законапраект мяркуе, што позвы змогуць уручаць не толькі асабіста пад роспіс, заказным лістом, але і праз электронную пошту. Пасля паведамлення вы павінны з'явіцца ў ТЦК цягам 48 гадзінаў. На ваенны ўлік могуць узяць замежнікаў, якія да атрымання ўкраінскага грамадзянства служылі ва ўзброеных сілах іншых краінаў.

Сертыфікат абаронцы. Гэта яшчэ адно электроннае новаўвядзенне, якое можа з'явіцца ў дадатку «Дзія». У сутнасці сертыфікат абаронцы з'яўляецца аналагам ваеннага білета. Дэманстраваць такі электронны дакумент грамадзянам давядзецца пры рэгістрацыі правоў уласнасці на нерухомую і рухомую маёмасць, пры жаніцьбе або разводзе, для атрымання вышэйшай адукацыі або медыцынскіх паслуг і нават для перасячэння дзяржмяжы. Кожныя 60 дзён гэты дакумент трэба будзе абнаўляць.

Адтэрміноўка ад войска. Можа быць звужанае кола грамадзянаў, якія маюць права на адтэрміноўку ад войска. Гэтае новаўвядзенне можа тычыцца ўкраінцаў, якія маюць блізкага сваяка з інваліднасцю ІІІ групы. Таксама скароцяць пералік асобаў, якія цяпер маюць адтэрміноўку праз догляд асобы з інваліднасцю I і II групы. Таксама адтэрміноўкі ад войска могуць пазбавіць тых, хто надумае атрымліваць другую ці трэцюю вышэйшую адукацыю.

Змяненні ў Крымінальны кодэкс і Кодэкс адмінпарушэнняў. Згодна з праектам закона, плануецца павялічыць тэрмін арышту для парушальнікаў, завочна змушаць іх да адказнасці і павысіць штрафы.

Акрамя таго, вывучаецца пытанне таго, каб у шэрагах УСУ маглі служыць асуджаныя да турэмнага зняволення за ўчыненне крымінальных правапарушэнняў.

Дэмабілізацыя вайскоўцаў. Дэпутаты прапануюць устанавіць абмежаванні 24 ці 36 месяцаў службы. Гэтая ідэя не знаходзіць падтрымкі сярод вайсковага камандавання. Таму пакуль прапануюць павялічыць колькасць адпачынкаў (да 90 дзён) і правесці дэмабілізацыю вайскоўцаў тэрміновай служы, тэрмін службы якіх закончыўся.

Звальненне з войска. Пералік падставаў для звальнення вайскоўцаў можа быць пашыраны. Сярод іншага, такое права на ўласнае жаданне атрымаюць замежнікі, якія далучыліся да УСУ, вайскоўцы, вызваленыя з палону (акрамя тых, хто добраахвотна здаўся ворагу), інваліды I і II групы, курсанткі-жанчыны.

Канчатковай рэдакцыі законапраекта пакуль няма, яго ўзгадняюць і толькі потым вынесуць на галасаванне. Такім чынам, пакуль незразумела, якія змены будуць прынятыя.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі раней заявіў, што працэс мабілізацыі ва Украіне зменіцца. Паводле ягоных словаў, змяненні будуць датычыцца колькасці мабілізаваных, тэрмінаў правядзення мабілізацыі і іншых пытанняў.

Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках