«Натоўпам пойдзем у бок Расеі»: У войску РФ наспявае маштабны бунт
6- 9.12.2023, 8:53
- 18,220
Акупант прагаварыўся, што адбываецца ў войсках.
Вайсковец акупацыйнага войска Расеі паскардзіўся, што камандаванне не адпускае сваіх захопнікаў у адпачынак. Некаторыя не пакідалі фронт з пачатку ўварвання ва Украіну.
Праз гэта, як мяркуе расеец, сярод расейскіх вайскоўцаў можа наспець бунт і яны «натоўпам пойдуць у Расею». Пра гэта ён расказаў свайму былому таварышу на службе, які таксама прыехаў ва Украіну захопліваць тэрыторыі і здзяйсняць ваенныя злачынствы. Перахоп апублікавала прэс-служба Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.
Расеец сказаў, што знаходзіцца ў шпіталі, дзе разам з ім яшчэ больш за 500 акупантаў. Ён зазначыў, што некаторыя з іх не былі ў адпачынку два гады. Яму ж пашчасціла «адпачыць» праз раненне.
«Другі год пайшоў! Я б, калі раненне не атрымаў, гэтак сама там бы і сядзеў!» – сказаў ён.
«Гадамі ў адпачынку не бывалі… Шостая армія таксама выпусціла закон – нам ветэранкі не выдаваць, каб мы ў адпачынкі не хадзілі. Я кажу, зусім ох*елі яны, усюды падціскаюць нас», – заявіў акупант.
Паводле ягоных словаў, у адпачынак ходзяць толькі кантрактнікі.
«У нас толькі кантрактнікі ў адпачынак ходзяць. Мы хутка рэальна натоўпам пойдзем у бок Расеі. Мы і пешшу пойдзем – недалёка!» – расказаў расейскі вайсковец.