Lada рэзнулася ў Nissan на трасе ў Берасцейскай вобласці
2- 5.12.2023, 16:06
- 3,934

Пацярпелі тры чалавекі.
Тры чалавекі пацярпелі ў лабавой аварыі, якая адбылася раніцай 5 снежня на 88-м кіламетры трасы Р88 Жыткавічы – Давыд-Гарадок – мяжа Украіны.
Як паведамілі ў абласной ДАІ, 54-гадовы кіроўца Lada не справіўся з кіраваннем, выехаў насустрач і рэзнуўся ў Nissan, за стырном якога знаходзілася 39-гадовая жыхарка Столінскага раёна.
У выніку ДТЗ кіроўца, а таксама два пасажыры Lada атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя.
