27 лiпеня 2024, Субота, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы расклад цягнікоў

2
На Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы расклад цягнікоў

Графік пачне дзейнічаць з 10 снежня.

З 10 снежня 2023 года на Беларускай чыгунцы пачне дзейнічаць новы графік руху цягнікоў. Яго ўводзяць на год.

Паводле інфармацыі прэс-службы БЧ, графік руху пасажырскіх цягнікоў сфармаваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі і аналізу пасажыраплыні. Усяго прадугледжана курсаванне 762 пасажырскіх цягнікоў.

У новым графіку скарочаны час у дарозе на 17 гадзін і зменены маршрут руху цягніка Менск — Архангельск. Цяпер пасажыры цягніка змогуць ехаць у Яраслаўль і Волагду праз Маскву.

Акрамя таго, у пасажыраў з'явіцца магчымасць праезду з Менска да Мінеральных Вод і Ніжняга Ноўгарада. На гэтыя цягнікі ўжо прададзена больш за 700 білетаў.

Што да ўнутрырэспубліканскіх паездак, у сталіцу Беларусі і абласныя цэнтры, то тут таксама будуць змены.

Пятніцамі і нядзелямі назначаны новы поезд міжрэгіянальных ліній № 623/624 па маршруце Віцебск — Менск — Віцебск.

Акрамя гэтага, працягнуты маршрут цягніка міжрэгіянальных ліній № 635 Менск - Пінск да станцыі Берасце-Цэнтральнае з прыпынкамі ў раённых цэнтрах Янава, Драгічын, Кобрын, Жабінка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках