23 лютага 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пацярпеў аварыю гелікаптэр, які здзяйсняў аблёт нафтаправода

5
У Расеі пацярпеў аварыю гелікаптэр, які здзяйсняў аблёт нафтаправода

Гелікаптэр належыць прыватнай кампаніі.

У Стаўрапольскім краі РФ, пры аблёце тэрыторыі нафтаправода, разбіўся гелікптэр Мі-2. Прычынай жорсткай пасадкі нібы стала адмова рухавіка.

Паводле папярэдніх звестак, экіпаж гелікаптра выжыў. Пра гэта пішуць расейскія СМІ.

Пілот і лінейны трубаправодчык рабілі планавы аблёт нафтаправода на тэрыторыі Георгіеўскай гарадской акругі. У раёне 25 км трасы Георгіеўск-Пяцігорск у гелікаптэра адмовіў рухавік.

Прапагандысты паведамляюць, што пілот нібыта пасадзіў гелікаптэр, але паветранае судна завалілася на бок. Таксама вядома, што экіпаж не пацярпеў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, гелікаптэр належыць камерцыйнай кампаніі "Канверс авія".

Губернатар Стаўрапольскага краю Уладзімір Уладзіміраў заявіў, што аварыя адбылася 4 снежня а 10 гадзіне раніцы. Чыноўнік адзначыў, што прычынай здарэння магла стаць адмова аднаго з рухавікоў.

Таксама ён заявіў, што на месцы здарэння працуюць экстраныя службы і праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках