23 лютага 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка расказала аб катастрафічных стратах войска РФ

9
Брытанская выведка расказала аб катастрафічных стратах войска РФ

Нават расейскія чыноўнікі не ведаюць дакладную колькасць загінулых.

Паводле брытанскай выведкі, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання дзяржава-агрэсар Расея страціла больш за 300 тысяч вайскоўцаў, аднак нават расейскія чыноўнікі не ведаюць дакладную колькасць загінулых.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы выведкі Мінабароны Брытаніі, апублікаванай у панядзелак, 4 снежня.

Выведнікі адзначылі, што ў перыяд з 24 лютага 2022 года да лістапада 2023 года афіцыйныя сілы Мінабароны Расеі, імаверна, страцілі ад 180 тысяч да 240 тысяч чалавек параненымі і блізу 50 тысяч забітымі.

У той жа час ваеўнікі ПВК Вагнера, імаверна, страцілі блізу 40 тысяч параненымі і 20 тысяч забітымі.

У Мінабароны Брытаніі адзначылі, што ў цэлым расейская старана, імаверна, страціла ад 220 тысяч да 280 тысяч параненымі і блізу 70 тысяч забітымі. Агульныя страты расейскіх ваеўнікоў складаюць ад 290 да 350 тысяч.

Сярэдняе значэнне дыяпазону ацэнак складае 320 тысяч агульных страт расейскіх камбатантаў, паведамілі выведчыкі.

У брытанскай выведцы адзначылі, што нават сярод расейскіх чыноўнікаў, імаверна, існуе нізкі ўзровень разумення агульных лічбаў страт праз культуру несумленнай справаздачнасці ва ўзброеных сілах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках