1 траўня 2024, Серада, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каардынацыйная рада» Ціханоўскай заклікае Захад да перамоваў з рэжымам Лукашэнкі

101
«Каардынацыйная рада» Ціханоўскай заклікае Захад да перамоваў з рэжымам Лукашэнкі

Пачаўся амаральны гандаль людзьмі.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», муж палітычнай зняволенай і актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнда-Панасюк Андрэй Шарэнда распавёў у «Фэйсбуку», як набліжаная да Ціханаўскай «каардынацыйная рада» заклікае Захад да перамоваў з рэжымам Лукашэнкі:

– Сёння ў Варшаве пачынаюцца слуханні «каардынацыйнай рады» «ў пытаннях вызвалення палітвязняў». Мяне запрашалі ўзяць там удзел, але я адмовіўся. Выявілася, што адзінай мэтай склікання гэтай тусоўкі з'яўляецца легалізацыя перамоў з дыктатарам Лукашэнкам. Рэзалюцыя аб старце перамоў з ім ужо загадзя падрыхтаваная. Запрасіць удзельнікаў наважылі проста для надання сабе большага статуту.

Вось вытрымкі з будучай «рэзалюцыі»:

Канстатуючы, што палітычная сістэма ў Беларусі застаецца стабільнай у кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве; прызнаючы, што міжнародны ціск сам па сабе вычарпаў патэнцыял сваёй дзейнасці;

- Санкцыйны ціск не можа быць ні адзіным, ні галоўным інструментам у справе вызвалення палітвязняў, бо мае абмежаваную дзейснасць;

- Адным з найбольш эфектыўных спосабаў у справе вызвалення зʼяўляюцца перамовы;

- Пры гэтым ніякая цана не можа быць «занадта вялікай», калі гаворка ідзе пра вызваленне палітвязняў;

– Мы таксама заклікаем праяўляць канструктыўнае ўстрыманне ад крытыкі спробаў вызвалення і, між іншым, не дыскрэдытаваць працэс перамоваў, абазначаючы іх такімі паняццямі як «гандаль людзьмі» і да т.п.

Пасля трох гадоў бяздзейнасці «каардынацыйная рада» наважыла дапамагчы дыктатару Лукашэнку «перавярнуць старонку», і паспрабаваць запусціць перамовы з ім.

Дазволіўшы Лукашэнку пачаць гандаль з Захадам, гандаль, у якім гэты палітычны тэрарыст выкарыстоўвае людзей як сродак абмену для працяг для свайго злачыннага кіравання, фактычна абнуляюцца ўсе намаганні беларускага грамадства за тры гады.

Перамовы з тэрарыстам перакрэсляць смерці беларусаў, якія змагаліся за свабоду і загінулі ад рук тырана за апошнія гады. Вінаватыя ў смерці Вітольда Ашурка, Рамана Бандарэнкі, Алеся Пушкіна і іншых нашых герояў, ніколі не будуць пакараныя.

Будзе перакрэслена ахвяра шматлікіх сотняў палітвязняў, якія пакутуюць за ідэю ў турмах. Адзіным жахлівым наступствам такіх «перамоў» стане далейшая сістэматызацыя рэпрэсій, іх паглыбленне і апраўданне іх для рэжыму дыктатара. Лукашэнка і яго атачэнне пераканаюцца ў правільнасці абранай тактыкі і працягнуць гандаль здароўем і жыццём людзей, толькі зараз ужо не адзінкавых палітычных зняволеных, а тысяч. На месца аднаго чалавека, якога адпусцяць, пасадзяць дзясяткі, калі не сотні новых ні ў чым не вінаватых людзей.

Даслоўна ўчора да мяне дайшоў зварот Паліны да ўсіх нас: «Трэба ўсім змагацца далей, інакш пакуты палітвязняў будуць марнымі! А перагаворшчыкаў гнаць сцанай анучай!

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках