Сырскі паведаміў аб наступленні акупантаў па ўсім фронце
24- 10.12.2023, 17:18
- 32,138
Аператыўная сітуацыя на ўсходзе складаная.
Расейскія акупацыйныя войскі наступаюць па ўсім фронце на ўсходзе Украіны. Пра гэта 10 снежня ў Telegram праінфармаваў камандзір Наземных войскаў УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі.
«Аператыўная сітуацыя на ўсходзе застаецца складанай. Вораг не спыняе вядзення наступальных дзеянняў па ўсім фронце, - напісаў Сырскі. - Разам з камандзірамі, якія трымаюць абарону на ўсходнім кірунку, падрабязна прааналізавалі абстаноўку і разгледзелі варыянты далейшых дзеянняў. Супольна прынялі неабходныя пастановы і ўжылі захады для забеспячэння ўстойлівасці нашай абароны, захавання жыцця нашых воінаў і рацыянальнага выкарыстання боепрыпасаў».
Акупанты, нягледзячы на складаныя варункі надвор'я ва Украіне, спрабуюць наступаць на некалькіх кірунках, імкнучыся перахапіць і ўтрымаць ініцыятыву да прэзідэнцкіх выбараў у краіне-агрэсарцы РФ у сакавіку 2024 года, заявілі 9 снежня ў амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны (ISW).