Беларускі рубель трэці дзень запар здае пазіцыі да асноўных валютаў
1- 29.11.2023, 16:48
- 4,494

Вынікі гандлю 29 лістапада.
На гандлю Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада даляр і еўра зноў падаражэлі.
Курс даляра вырас на 0,37% – да 3,1145 рубля.
Еўра падаражэў на 0,9% – да 3,4134 рубля.
Расейскі рубель умацаваўся на 0,01% – да 3,4994 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Курс юаня вырас на 0,8% – да 4,3641 рубля за 10 юаняў.