Беларусаў заклікалі адмовіцца сёння ад паездак на асабістых аўтамабілях
1- 29.11.2023, 11:26
- 3,660

Праз "сюрпрызы" надвор'я.
Сёння, 29 лістапада, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцны снег, мокры снег, завіруха. Удзень у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце і скарыстацца паслугі грамадскага.
"Пры багатым выпадзенні ападкаў Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце і скарыстацца паслугамі грамадскага", - гаворыцца ў паведамленні.
У ДАІ таксама просяць не паркавацца ўздоўж дарог, каб не перашкаджаць прыборцы вуліц ад снегу.
Нагадаем, сёння раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцны снег, мокры снег, завіруха. Удзень у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У Менску раніцай і ўдзень 29 лістапада чакаецца моцны снег. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.