З'явілася відэа ДТЗ у Жлобінскім раёне, дзе загінуў кіроўца расейскага Lexus
11- 28.11.2023, 9:38
- 13,776

Аўтамабіль рэзнуўся ў фургон.
Учора, 26 лістапада, у Жлобінскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне: бездарожнік Lexus рэзнуўся ў фургон. Кіроўца джыпа, які быў на расейскіх нумарах, загінуў.
Як піша «Новы дзень», на трасе Менск-Гомель 67-гадовы кіроўца аўтамабіля Lexus заснуў пры стырне і ўехаў у фургон, якая стаяла на ўзбочыне.

Мужчына загінуў на месцы.

Watch on TikTok