22 траўня 2025, Чацвер, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс біткойна апусціўся ніжэй за $37 тысячаў

6
Курс біткойна апусціўся ніжэй за $37 тысячаў

За дзень крыптавалюта патаннела на 1,7%.

Сёння днём, 27 лістапада, курс біткойна (BTC) апусціўся ніжэй за $37 тыс. і на 18:00 паводле Менска гандлюецца блізу адзнакі $36900 у пары да стэйблкойна Tether USD (USDT) на біржы Binance, паводле звестак сэрвісу Tradingview. За дзень BTC патаннеў на 1,7%.

Капіталізацыя біткойна складае $720 млрд пры сукупнай капіталізацыі крыптавалютнага рынку $1,4 трлн, паводле звестак Coinmarketcap. Сукупная дзель біткойна на крыптарынку складае 51,5%.

Іншыя з найбольш капіталізаваных крыптаактываў таксама патаннелі за апошні дзень. Адзіны праект, які паказвае станоўчую дынаміку за апошнія 24 гадзіны, – Dogecoin (DOGE)

, які вырас на 0,6% за гэты перыяд.

Наймацнейшае падзенне сярод праектаў з першай дзясяткі дэманструе Solana (SOL) – на 4,9%. Токены Tron (TRX) і Ripple (XRP) знізіліся на 3,7 і 3,9% адпаведна.

За апошнія 24 гадзіны было ліквідавана больш за 68 тыс. маржынальных пазіцый трэйдараў агульным памерам $134 млн, паводле звестак Coinglass. Пераважная большасць трэйдараў ставілі на рост рынку, што прывяло да закрыцця іх доўгіх пазіцый.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках