Расейскіх спартоўцаў кормяць прусакамі
17- 27.11.2023, 17:44
- 17,860

Чэмпіёнка паказала «цудоўную» вячэру ў сталоўцы нацыянальнай каманды РФ.
Расейская лёгкаатлетка Паліна Кнароз падзялілася цікавым відэа са сталоўкі нацыянальнай каманды Расеі.
У талерцы Паліны ў ежы апынуўся прусак. Пра гэта паведамляе Sports.ru.
«Наша цудоўная вячэра на федэральнай базе ў НТЦ “Навагорск”», – падпісала відэа спартоўка.
Кнароз цяпер знаходзіцца на трэніровачным зборы ў навучальна-трэніровачным цэнтры (НТЦ) у падмаскоўным Навагорску. У сталоўцы на вячэру спартоўцам выдалі смажаную бульбу, селядзец і салёныя агурочкі.
«Рызынкай» вячэры стаў прусак у талерцы чэмпіёнкі.
У сеціве адзначылі, што расейскія спартоўцы ядуць відавочна нездаровую ежу, а прусак – не самая вялікая праблема ў талерцы.





