Ва Украіне шалее непагадзь, рух на трасах перацінаюць
1- 27.11.2023, 10:05
- 9,410

Ратавальнікі вымушаны залучаць нават БТРы.
Другі дзень ва Украіне працягвае бушаваць непагадзь - моцны снег і магутныя парывы ветру ўтварылі гурбы і спаралізавалі рух на трасах, у многіх населеных пунктах абарвала лініі электраперадач. Ратавальнікі і аўтадарожнікі працуюць бесперапынна, прыцягваючы да расчысткі дарог нават бронетранспарцёры, энергетыкі ж вяртаюць святло ў дамы ўкраінцаў, піша «Обозреватель».
У той жа час сіноптыкі на 27 лістапада прагназуюць пагаршэнне варункаў надвор'я ў шэрагу паўднёвых і цэнтральных абласцей, таму грамадзян заклікалі без неабходнасці не выязджаць. У частцы рэгіёнаў аўтадарогі перацялі, каб не ствараць яшчэ больш аварыйных сітуацый.
Больш за ўсё дасталася Адэскай вобласці, дзе непагадзь прывяла да пацярпелых.
На Палтаўскай вобласці праз пагаршэнне надвор'я абясточана 437 населеныя пункты, а гэта больш за 18 тысяч абанентаў. Са звестак АВА, аўтадарогі ў вобласці знаходзяцца ў праезным стане, пасажырскі транспарт працуе ў штатным рэжыме.
Акрамя гэтых абласцей, пагаршэнне варункаў распаўсюдзілася на Мікалаеўшчыну, Вінніччыну, Чаркашчыну, Кіраваградшчыну і іншыя рэгіёны. Размова ідзе аб парывах ветру да 30 м/с.














