20 траўня 2025, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню за 12 гадоў чатыры беларусы на працягу аднаго сезона згулялі ў НХЛ.

Упершыню за 12 гадоў чатыры беларусы на працягу аднаго сезона згулялі ў НХЛ.
УЛАДЫСЛАЎ КАЛЯЧОНАК

Апошні раз такое было ў сезоне 2010/2011.

Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак правёў свой першы матч у гэтым сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) у складзе «Арызоны» супраць «Вегаса». Аднак паядынак склаўся для беларуса няўдала – наш спартовец завяршыў яго датэрмінова, атрымаўшы траўму пасля сілавога прыёму спаборніка. Пры гэтым каманда Уладзіслава Калячонка ў выніку здабыа выніковую перамогу – 2:0.

Уладзіслаў Калячонак стаў чацвёртым беларускім гульцом, які выйшаў на лёд хаця б у адным матчы НХЛ у гэтым сезоне. Раней гэтым маглі пахваліцца Аляксей Протас («Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары») і Ілля Салаўёў («Калгары»).

Сітуацыі, калі адразу чатыры беларусы па ходзе аднаго сезона гулялі ў Нацыянальнай хакейнай лізе, не здаралася з сезона 2010/2011. Тады па ходзе аднаго чэмпіянату ў НХЛ выступалі Міхаіл Грабоўскі («Таронта»), Сяргей Касціцын («Нэшвіл»), Андрэй Касціцын («Манрэаль») і Руслан Салей («Дэтройт»).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках