У Літве стала ўдвая больш мільярдэраў
14- 26.11.2023, 10:44
- 7,740

Хто патрапіў у спіс?
У Літве восенню стала ўдвая больш бізнэсоўцаў, капітал якіх складае больш за мільярд еўраў. Калі раней іх было тры, то зараз ужо шэсць чалавек. Такую выснову можна зрабіць з новага рэйтынгу часопіс Top, паведамляе Delfi.
З ягоных слоў, у Літве з'явілася тры новыя мільярдэры – заснавальнікі Tesonet Томас Акманас і Эймантас Сабаляўскас (іх маёмасць ацэньваецца ў 1,05 млрд. еўраў у кожнага) і прэзідэнт MG grupė Дарус Моцкус – 1 млрд. еўраў.
Кампанія Nord Security, якая належыць Tesonet, ацэньваецца ў 3 млрд даляраў.
MG grupė – гэта група кампаній, у якой ёсць бізнэс у 5 сферах: крамы адзення, вытворчасць прадуктаў, нерухомасць і тэлевізія.
«У лік мільярдэраў уваходзяць старшыня праўлення Avia Solutions Group (ASG) Гедымінас Жэмяліс, старшыня праўлення Willgrow Міндоўгас Райла і заснавальнік Vilniaus prekyba Нерыюс Нума. Усіх іх маёмасць у 2023 г. упершыню перавысіла 2 млрд. еўраў – маёмасць Жэмяліса ацэньваецца ў 2,45 млрд. еўраў, Райлы – 2,24 млрд. еўраў, Нумы – 2 млрд. еўраў», – паведаміла выданне Delfi.